Мільён грамадзян Казахстана падпісаліся пад маніфестам апазіцыі, якая запатрабавала роспуску парламенту і адстаўкі ўраду. Такія дадзеныя апублікавала Аб’яднаная сацыял-дэмакратычная партыя «Азат», якая займалася зборам подпісаў. Усяго ў Казахстане пражываюць больш за 15 мільёнаў чалавек.

Дзеючы ўрад апазіцыянеры лічаць «марыянэткавым», а існуючы ў краіне аднапартыйны парламент — нелегітымным.

У дакумент, распрацаваны апазіцыяй, уключаныя і патрабаванні эканамічнага характару. Апазіцыянеры заяўляюць, што новыя парламент і ўрад, якія прыйдуць на змену ранейшым, павінны спыніць рост цэн, падвоіць зарплаты, пенсіі і стыпендыі, наладзіць масавае будаўніцтва даступнага жылля.

Змяніць урад і парламент, на думку «Азату», павінен прэзідэнт. У партыі спадзяюцца, што ён прыслухаецца да голасу казахаў, а таксама усвядоміць сваю долю адказнасці за рост сацыяльнага напружання».

Збор подпісаў будзе працягнуты.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?