Па выніках першага этапу маштабнага маніторынгу працы органаў улады на разгляд кіраўніку Беларусі зробленыя канкрэтныя кадравыя і арганізацыйныя прапановы. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, які правёў гарачую тэлефонную лінію ў адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

«Мы старанна прааналізавалі вынікі першага этапу праверкі са зваротамі і заявамі грамадзянаў. Матэрыял вельмі шырокі і пазнавальны, і ўся наша наступная праца будзе будавацца на аналізе папярэдніх этапаў маніторынгу», — сказаў Уладзімір Макей.

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта падкрэсліў, што на другім этапе

«свядома пашыраныя маштабы праверкі са зваротамі грамадзян як у геаграфічным плане, так і ў плане павышэння яе ўзроўню».

Па яго словах, кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб выніках першага этапу праверкі.

«Мы ўнеслі на разгляд прэзідэнта канкрэтныя прапановы, у тым ліку кадравыя і арганізацыйныя. Калі ён іх падтрымае, то шэраг чыноўнікаў заплаціць сваімі пасадамі», — дадаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта.

Ён таксама адзначыў, што дадзеныя праверкі — «гэта не нейкі кавалерыйскі наскок, а сістэмная праца. Яна не скончыцца ні другім, ні трэцім этапам, будзе праводзіцца сістэмна, і, калі спатрэбіцца, адміністрацыя прэзідэнта будзе на самым высокім узроўні праводзіць такія мерапрыемствы. Да таго часу, пакуль мы не навядзем парадак у гэтай сферы і не прымусім канкрэтнага чыноўніка, кіраўніка на месцах павярнуцца тварам да чалавека», — адзначыў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?