Вывяржэнне вулкана Эяф’ядлаекюдль у Ісландыі, якое стварыла вялізныя праблемы для еўрапейскіх авіязносінаў гэтай вясной, відавочна, скончылася, паведамляе Шведскае радыё са спасылкай на заяву навукоўцаў.

Цяпер з жарала вулкана вывяргаецца ўжо не вулканічны попел, а пара. «Нельга выключыць магчымасці аднаўлення яго актыўнасці, але гэтым разам яна хутчэй за ўсё скончылася», — паведаміў супрацоўнік сейсмалагічнага інстытута ва Упсале Рэйнір Бэдварсан. Ён таксама адзначыў што,

як паказваюць замеры шведскіх станцый, найбліжэйшы вулкан Катла, наступнага вывяржэння якога так баяліся, не паказвае ніякіх прыкметаў актыўнасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0