Папраўдзе кажучы, пасля знікнення накладу «НН» на мінулым тыдні, гэтай серады мы чакалі з лёгкай трывогай. Аднак, абыход кіёскаў засведчыў, што «Белсаюздрук» выканаў абавязацельствы і газета з’явілася ў Мінску без затрымак. Чакаем «НН» заўтра ад раніцы на рэгіёнах!

Каб высветліць лёс 3485 асобнікаў папярэдняга нумару «НН», якія не дайшлі да чытачоў праз «саюздрукі», Рэдакцыя скіравала запыты ў Генеральную пракуратуру і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У «НН» № 26 ад 14 ліпеня можна прачытаць:

Што ў Беларусі расійскае

Банкі, газаправоды, запраўкі, гіпермаркеты, салоны сувязі, дэвелаперы…

На каго ў Беларусі можа абаперціся Расія?

Якія палітыкі, якія структуры?

Бізнэс-імперыя прэзідэнта

Нацыянальныя паркі, офісы, латарэі — такому набору пазайздросціў бы мільярдэр.

Хросны бацька сканфіскаваў

Высновы з гісторыі знікнення нумару «НН» з інфармацыяй пра «Хроснага бацьку».

Правакацыя Вітаўта

Малавядомыя факты пра Грунвальд.

Каралеўскі фінал, качавача Фарлан і васьміногі аракул

Вынікі чэмпіянату свету.

Вашай траве касец

і іншыя пераможцы конкурсу беларускамоўнай рэкламы Adnak!

«Нашу Ніву» можна купіць у кіёсках «Белсаюздруку» або атрымаць праз падпіску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?