• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Ад рэдакцыі

Офіс Лукойла ў Мінску. Фота Юліі Дарашкевіч.

15.07.2010 / 10:20

Што ў Беларусі расійскае?

Як Расія праводзіць свае інтарэсы за мяжой? Паводле новай дактрыны, праз эканамічныя рычагі. І Беларусь тут — эксперыментальны палігон.

Як Расія праводзіць свае інтарэсы за мяжой? Паводле новай дактрыны, праз эканамічныя рычагі. І Беларусь тут — эксперыментальны палігон.

Офіс Лукойла ў Мінску. Фота Юліі Дарашкевіч.

Лукашэнкаўская прапаганда падкрэслівае эканамічную незалежнасць краіны. Але ўжо сёння складана знайсці хаця б адну галіну беларускай гаспадаркі, у якой не круцяцца расійскія грошы. «Краіну не далі расцягнуць»? Але 8 з 32 банкаў ужо належаць расійцам.

Усе высокапрыбытковыя сегменты рынку альбо часткова акупаваныя ўсходнім капіталам, альбо знаходзяцца ў сферы пільнага інтарэсу суседзяў. Іх кампаніі не толькі зарабляюць у Беларусі. Яны з’яўляюцца тут своеасаблівымі праваднікамі расійскіх каштоўнасцяў. Агляд найярчэйшых прадстаўнікоў бізнэсу Расіі на тэрыторыі нашай краіны.

Трубаправоды і запраўкі

Расійскую кампанію «Газпром», самую прыбытковую ў свеце па выніках 2009, варта разглядаць асобна ад іншых прадстаўнікоў нафтагазавага бізнэсу, бо столькі дыверсіфікаванай маёмасці няма ні ў кога іншага.

Па-першае, «Газпрому» належаць 50% акцый «Белтрансгаза» разам з трубаправодамі. Па-другое — сетка аўтазаправак «Газпрамнафты-Белнафтапрадукта». Урэшце, кампанія з’яўляецца суўладальнікам акцый Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, «Белгазпрамбанка» і «Брэстгазаапарата». Урэшце, газаправод «Ямал-Еўропа»,
які праходзіць па тэрыторыі Беларусі, таксама газпромаўскі.

Апроч профільных актываў, варта ўзгадаць і пра ідэалагічныя рычагі «Газпрома». Тэлекампанія НТВ, а значыць, у прыватнасці, і «Хросны Бацька» — справа газпромаўскіх рук.

Нафта, газ, паліва

Больш за 80 заправак па ўсёй краіне мае «Лукойл» алігархаў Вагіта Алякперава і Леаніда Федуна. Гэта рэкорд для прыватных кампаній. Абагнаць іх па колькасці АЗС хоча «Татнафта»,
інтарэсы якой лабіруе пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. У татараў у мэтах адкрыццё 150 заправак, але пакуль не выкананая і траціна плану.

«Юнівест-М», які ажыццяўляе пастаўкі нафты з Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі ў Мазыр, а адтуль у Еўропу, у папярэднія гады ўваходзіў у тройку найбуйнейшых падаткаплатнікаў краіны. Цяпер часы іншыя, і ўнёскі «Юнівеста» паменелі.

Банкі

З 32 банкаў, зарэгістраваных у Беларусі, восем заснаваныя на расійскіх грошах.

Банк «Масква-Мінск» узнік на базе «Масбізнэсбанка», які быў прызнаны банкрутам. 66% акцый належыць ураду Масквы і яго даччыным кампаніям. Нездарма каля галоўнага офіса банка нядаўна адкрыўся велічны Дом Масквы, будаўніцтва якога было цалкам аплачана расійскім бокам. Яшчэ каля 20% акцый банка мае мільянер Андрэй Барадзін.

«Белгазпрамбанк», як вынікае з назвы, з’яўляецца даччынай структурай расійскага «Газпромбанка». Усходнім суседзям належыць больш за 98% акцый. Рэшта дзеліцца на долю Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі і «Белтрансгаза».

Расійскі «Внешэкономбанк» купіў беларускі «Белзнешэканомбанк»(98% акцый у расійцаў). І «Банк ВТБ» таксама на 71% належыць расійцам.

«МТБанк» на 64% належыць аўтахолдынгу «Атлант-М», афіцыйнаму дылеру кампаній «Форд» і «Фальксваген» у Беларусі. Сярод суўладальнікаў уплывовага ходынга, штогадовы абарот якога перавышае $2 мільярды, ёсць і беларус Алег Хусаенаў, і расіянін Ігар Мальгін. Менавіта апошняму прыпісваюць галоўную ролю ў кіраўніцтве паспяховай кампаніяй.

«Альфа-банк» знаходзіцца ва ўласнасці аднаго з найбагацейшых расійскіх алігархаў Міхаіла Фрыдмана. У 2008 той выкупіў у Нацбанка і непальскіх бізнэсоўцаў долю ў «Межторгбанку» і перайменаваў той у адпаведнасці з назвай свайго канцэрна «Альфа-груп».

Расійска-французскай установай можна назваць «Белрасбанк». 100% яго акцый сканцэнтраваныя ў руках «Расбанка», кантрольны пакет акцый якога, у сваю чаргу, належыць французскай інфестыцыйнай групе, а рэшта — алігарху Уладзіміру Патаніну.

Адна з галоўных нагод для гонару беларускіх уладаў — прыватызацыйны продаж «Белпрамбудбанка». Ягоны пакупнік, расійскі «Сбербанк», заплаціў у канцы мінулага году $280 мільёнаў за 93% акцый і цяпер збіраецца выкупаць астатнія долі ў дробных акцыянераў.

Будаўніцтва

Першы мінскі хмарачос «Ветразь», «Мінск-Сіці», жылыя кварталы — расійскія праекты ходзяць у фаварытах у Аляксандра Лукашэнкі.

«Ітэра» алігарха Ігара Макарава будзе мець 70% акцый у спраектаваным «Мінск-Сіці». Нягледзячы на прэзідэнцкія пагрозы, права на будаўніцтва элітнага раёна ў расійцаў пакуль што застаецца. Вось толькі сама «Ітэра» не нацэльваецца на элітнасць жылля — «Мінск-сіці» будзе «ўпрыгожаны» панэльнымі шматпавярховікамі. Падвялі расійцы і пры будаўніцтве хмарачоса «Ветразь». Яны абяцалі ўзвесці праз дарогу ад жылога дома яшчэ і бізнэс-цэнтр, але ў апошні момант сталі ненавязліва прапаноўваць пабудаваць замест яго яшчэ адзін шматкватэрнік.

А вось

раёны «Маскоўскі» і «Лебядзіны» — супольная ініцыятыва беларускіх уладаў і мэра Масквы Юрыя Лужкова. «Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія» атрымала прэстыжныя кавалкі зямлі пад жылыя дамы. Будаўніцтва першага з раёнаў ужо заканчваецца.

Мабільная сувязь

Галоўны гулец на мабільным рынку Беларусі — кампанія МТС. Яе нельга назваць выключна расійскай, бо ААТ «МТС» на чале з алігархам Уладзімірам Еўтушэнкавым валодае 49% акцый мабільнага аператара. Кантрольны пакет трывала трымае ў сваіх руках беларуская дзяржава. І зусім не збіраецца расставацца са сваёй доляй, нягледзячы на шматлікія захады расійскага боку.

Наўпростае дачыненне да мабільнай сувязі маюць сеткі салонаў сувязі. Уладальнік групы кампаній «Сувязны» Максім Нагаткоў прыйшоў на беларускі рынак у 2007 на месца мясцовай сеткі «Мегаплюс». Цяпер ягоны бізнэс у краіне прадстаўлены 24 салонамі ў сталіцы. Па ўсёй краіне іх колькасць перавышае сотню. Дзейнасць ажыццяўляецца пад сцягам ЗААА «Белая Вежа».

Прадстаўніцтва «Еўрасеткі» ў Беларусі з паказальным расійскім сцягам на шыльдзе заўсёды было ў цэнтры грамадскага абмеркавання. То кампанія не паразумелася з МТС, то абвяшчала пра магчымы сыход з беларускага рынку. Скандалы скончыліся адразу пасля таго як эпатажны алігарх Яўген Чычваркін прадаў бізнэс «Альфа-групе» Міхаіла Фрыдмана. Цяпер расійцы не нарадуюцца на беларускае прадстаўніцтва, называючы яго самым паспяховым. Заклад прыбытковасці кампаніі ў тым, што яна першай стала працаваць з усімі трыма аператарамі мабільнай сувязі фармату GSM — МТС, «Велкомам» і «Лайфам».

Маркеты

Прадстаўніцтва Расіі ў беларускім рытэйле пакуль не моцнае, але расце. З гіпермаркетаў, апроч сумеснага «Прастора», усходнія грошы круцяцца толькі ў гродзенскім «Алмі».
І тое яго ўзначальвае беларус па паходжанні Аляксандр Зарыбка, які з’яўляецца адным з суўладальнікаў расійскай групы кампаній «Вікторыя».

Капітал сталічных гіпермаркетаў «Прастор», які прынята лічыць вотчынай бярозаўца Юрыя Чыжа, па¬дзелены паміж ім і расійскім «Сёмым кантынентам». Расійская кампанія перажывае не найлепшыя часы. Яе даўгі перавышаюць $300 мільёнаў, і да адкрыцця новых «Прастораў» у спальных раёнах Мінска расійцы дачынення не мелі.

Сетка ўніверсамаў «Белмаркет» аперуе меншымі лічбамі тавараабароту. Яна пачала заваёўваць беларускі рынак з Жодзіна і Магілёва. Уладальнік — усё тая ж фрыдманаўская «Альфа-груп».

Яўген Васількоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Эмілія Плятэр і Андрэй Скурко: выйшаў новы нумар «Нашай гісторыі»
Сёння і заўтра прадаём новыя нумары «Нашай гісторыі», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» ў Рэдакцыі
Выйшлі новыя нумары дзіцячых часопісаў «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» на роднай мове
Палітыка і грамадства
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
Усяго патроху
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
9-гадовы хлопчык стварыў дадатак, які дапамагае яго малодшаму брату з аўтызмам камунікаваць з людзьмі
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
У Беларусі ў наступным годзе з’явіцца каўбаса без мяса
Уладальнік аэрапорта нямецкага Любека арганізаваў пункт прышчаплення з уласнай вакцынай ад каранавіруса
Спорт
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Здарэнні
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
У Кобрынскім раёне былы сябар дзяўчыны выкраў у яе бацькі $50 тысяч
Выхоўваў кулакамі. На Століншчыне 23-гадовы айчым атрымаў 21 год калоніі за забойства дзіцяці
Ва Ушацкім раёне перакулілася маршрутка. Два чалавекі пацярпелі
У Наваполацку п'яны на Peugeot разбіў пяць аўтамабіляў
Карысная інфа
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Рабаў: Снежань у гэтым годзе чакаецца цяплейшы, чым звычайна
Здароўе
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Як не хвалявацца і не выгараць. Парады псіхолага прадуктыўнасці, які выкладае амерыканскім вайскоўцам
У Расіі сцвярджаюць, што адаптуюць «Спутнік» пад амікрон
Pfizer адаптуе вакцыну ад кавіду да амікрона
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Колькі грошай улады трацяць на мігрантаў і колькі на беларусаў. Лічбы ўражваюць
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
Урад задумаўся аб увядзенні картак на ежу для незаможных
Меркаванні
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Стайня Пуслоўскіх у Слоніме прададзеная за 67 тысяч даляраў
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Макей пагутарыў у Стакгольме з турэцкім міністрам

Еўракамісія прапануе палегчыць для Польшчы, Літвы і Латвіі працэдуры па мігрантах
Беларусь выказала пратэст па высылцы Базанава з Чэхіі
«Суцэльная пакута». Японцы рады новай хвалі кавіду, бо не трэба ісці на карпаратыў з босам
Пуцін хоча ад НАТА гарантый, што Украіна і Грузія не ўступяць у альянс
МЗС Расіі: Украіна адправіла 125 тысяч вайскоўцаў у раён Данбаса
Літоўская мытня не прапусціла запчасткі ад БелАЗа, якія везлі ў Боснію і Герцагавіну
Галоўнае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Я з дзяцінства ў харэаграфіі! Патрэбнае штосьці большае, каб мяне зламаць». Топ-10 натхняльных цытат з лістоў беларускіх палітвязняў
Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
Усяго патроху
Шатландзец, вядучы эксперт па віскі, ужо 20 месяцаў сядзіць у строгай самаізаляцыі, бо баіцца згубіць нюх
Па краіне адмянілі паказы фільма з удзелам акцёраў Купалаўскага тэатра «Авантуры Пранціша Вырвіча»
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Менеджара EPAM затрымаў САХР з аўтаматамі і шчытамі — за падпіскі і каментарыі ВІДЭА
Фота / Відэа
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх