Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Маладзечанскі райвыканкам запрашаюць на свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2010» 25 ліпеня 2010 года, а12-й гадзіне.
У вас будзе добрая нагода дакрануцца да высокай паэзіі ў выкананні аўтараў, ужо шырока вядомых і маладых, усцешыцца беларускімі песнямі і танцамі, а, самае галоўнае, прайсціся сцежкамі слаўнага паэта Максіма Багдановіча, наталіць смагу з чыстай сцюдзёнай крыніцы, Максімавай крыніцы натхнення…
Святкуем разам! Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні гарантуюцца!
Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» знаходзіцца ў в. Ракуцёўшчына. Дабрацца можна электрычкай Мінск — Маладзечна, даехаўшы да станцыі Уша. Адпраўленне з Мінска: 8.29, 9.14, 10.01, 11.23.
Каментары