Кніга пра беларускага спевака пабачыць свет у выдавецтве «Кнігазбор», вядомага па шматтомнай калекцыі беларускіх твораў ад старажытнасці да нашых дзён. За назву выдання ўзяты радок з верша Рыгора Барадуліна, аднаго з аўтараў песень Вайцюшкевіча, — «Беларускае слова ад спеву».

Зрабіць кнігу пра Вайцюшкевіча прапанаваў сам Вайцюшкевіч на леташнім канцэрце з нагоды ўласнага дня нараджэння. Адгукнуліся на гэту прапанову Анатоль Мяльгуй, Эла Оліна і Павал Севярынец, якія аб’ядналі свае нарысы, аналітычныя агляды і інтэрв’ю са спеваком, зробленыя цягам апошніх шасці гадоў. У зборнік таксама ўвайшлі гутаркі, рэцэнзіі, агляды Вітаўта Мартыненкі, Міхася Скоблы, Змітра Падбярэзскага і Сяргея Будкіна.

У кнізе таксама эксклюзіўныя фотаздымкі розных гадоў, тэксты песень, якія варта вывучыць на памяць. У яе ўключана поўная дыскаграфія, рэпартажы з выступаў спевака ў Магілёве, Гродна, Віцебску, канцэртаў салідарнасці ў Варшаве, падарожжаў па Парыжы, Кіота, Вашынгтоне і Канзас‑сіці, Нью‑Йорку і Стакгольме.

Падараваць кнігу яе ўкладальнікі плануюць якраз на дзень народзінаў Вайцюшкевіча — 20 ліпеня, калі той зайграе традыцыйны ўжо канцэрт у Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру