Дзяўчына, параненая ўчастковым міліцыянтам ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці, 16 ліпеня памерла ў рэанімацыі раённага шпіталя.

Гомельская абласная пракуратура распачала справу па артыкуле аб замаху на забойства. Падазраваны супрацоўнік міліцыі затрыманы. Ён 1976 года нараджэння, з'яўляецца дэпутатам Курганскага сельскага савету, жыве ў вёсцы Доўск, жанаты і мае дваіх дзяцей. У сельсавеце яго характарызуюць «вельмі станоўча».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, невядома месцазнаходжанне другога ўчастковага міліцыянта, які знаходзіўся ў момант стрэлу ў машыне. Яго працоўны і мабільны тэлефоны не адказваюць.

Неўзабаве пасля трагедыі афіцыйны сайт МУС размясьціў паведамленне, у якім гаварылася, што, «паводле папярэдняй інфармацыі, стрэл адбыўся выпадкова».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру