Прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў паведаміў, што перамовы з Расеяй аб пастаўках газу аказаліся паспяховымі.
Па яго словах, Сафіі ўдалося дамагчыся ад «Газпрома» зніжэння цаны на газ, а таксама поўнай адмовы ад пасярэднікаў пры продажы газу Балгарыі -- зараз кантракты будуць заключацца наўпрост з Bulgargaz.

З такой заявай Барысаў выступіў пасля падпісання т.зв. «Дарожнай карты» (плана паэтапнага будаўніцтва) балгарскага ўчастка расейскага газаправода South Stream, паведамляе балгарскае інфармагенцтва Novinite.

Прэм'ер Балгарыі не стаў называць памер скідкі, атрыманай ад Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?