У войску актывісту Маладога Фронта Андрусю Цянюту пагражаюць крымінальнай адказнасцю за абразу прэзідэнта і дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Андрусь Цянюта, які цяпер служыць у Віцебскай вайсковай частцы ваенна-паветравай абароны, запісаў у сшытку па ідэалагічнай працы, што нацыянальнымі сімваламі Беларусі з’яўляюцца бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня. Юнак заканспектаваў таксама меркаванне пра нелегітымнасць улады Лукашэнкі. Нататкі хлопца пабачыў палкоўнік Павел Якаўлевіч Пішчулаў і адразу выпісаў юнаку тры нарады па-за чаргой. Цяпер кіраўніцтва часткі пагражае маладафронтаўцу крымінальнымі справамі за абразу дзяржаўных сімвалаў і прэзідэнта Беларусі. Палкоўнік абяцаўся выпісаць нават пракурорскае папярэджанне.

«Абразы ніякай не было, — лічыць Андрусь Цянюта. — Па-першае, па законе прадугледжваецца адказнасць менавіта за публічную выказванні. Па-другое, Лукашэнка і сам заяўляў аб фальсіфікацыі выбараў».

Павел Якаўлевіч, як намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай працы, даў заданне кантраляваць кожнага госця, з кім ля КПП бачыцца Андрусь. У вуснай форме палкоўнік прыгразіў адпусціць Андруся ў адпачынак толькі перад дзембелем.

Апроч таго, хлопец сустракаецца з дыскрымінацыяй беларускай мовы на кіраўнічым узроўні. Днямі намеснік камандзіра батальёна капітан Хілько за беларускую каманду «Зважай!» загадаў Андрусю увесь час прыбіраць у нарадзе туалеты. Капітан Хілько, такім чынам хоча навучыць Андруся размаўляць па-расійску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?