Савет міністраў і Мінгарвыканкам зацвердзілі
пералік з 19 мінскіх прадпрыемстваў, якія будуць вынесеныя за межы горада да 2020, бо не адпавядаюць рэгламенту генеральнага плану сталіцы. Аднак пры бліжэйшым разглядзе аказалася, што гэта не толькі сур’ёзнае маштабнае пытанне, але і для асобных прадпрыемстваў вельмі балючае.
Насамрэч гісторыі з пераносам прамысловых прадпрыемстваў за межы Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі ўжо больш за 5 гадоў. 23 красавіка 2003 пабачыў свет указ прэзідэнта № 165 «Аб зацверджанні генеральнага плану г. Мінска з прылеглымі тэрыторыямі і некаторых пытаннях яго рэалізацыі». У рамках дадзенага дакумента і была распачатая праграма «перасялення». У 2005 быў агучаны спіс прадпрыемстваў, якія не адпавядаюць рэгламенту генеральнага плану развіцця Мінска. У 2007 таксама заяўлялася, што да 2010 за межы Мінска плануецца вынесці 24 прадпрыемствы. Сярод іх называліся Мінская птушкафабрыка імя Крупскай, ААТ «Сукно», «Дражджавы камбінат», авіярамонтны завод, аэрапорт
Аднак гэтае пытанне з розных прычынаў (пра іх ніжэй) хутка не рэалізуецца, яго вырашэнне расцягнулі да 2020, фактычна разбіўшы на 2 этапы. Да 2015 мусяць быць рэарганізаваныя 12 прампрадпрыемстваў, для якіх фактычна ўжо ўсе пытанні з пераездам вырашаныя (у тым ліку знойдзеныя сродкі для гэтых мэтаў альбо інвестар).
У першапачатковы спіс такіх прадпрыемстваў уваходзяць, апроч іншых, «Станкабудаўнічы завод імяі іншыя аб’екты.С. М. Кірава », «АэрапортМінск-1 », «Мінск Крышталь», Мінскі авіярамонтны завод, а таксама ААТ «Беларускія шпалеры». Да 2020 з Мінска будуць вынесеныя больш перспектыўныя арганізацыі — такія як, напрыклад, ААТ«Доследна-эксперыментальны завод тэхналагічнага абсталявання», ААТ «Галантэя», ААТ «Мінскмэбля»
Сотні мільёнаў даляраў
У адпаведнасці з дзяржпраграмай, на першым этапе сумарныя затраты, неабходныя для вынасу (пераносу) вытворчых аб’ектаў, па папярэдняй ацэнцы, складаюць 1 855 млрд рублёў. Гэта каля 600 млн даляраў.
Самы маштабны і нашумелы праект — гэта забудова комплексу «
Вынас «Дражджавога камбінату» і забудова вызваленых тэрыторый будуць каштаваць 37 млн даляраў. Першапачатковы заяўлены кошт усяго праекту — 60 млн даляраў.
Да 2012 плануецца ажыццявіць вынас існых вытворчых магутнасцяў Мінскага мясакамбіната ў гарадскі пасёлак Мачулішчы Мінскага раёна. На ўсё неабходна 112 400 тыс. даляраў.
На вынас вытворчасці і рэканструкцыю абутковай фабрыкі «Луч» патрабуецца 90 млн даляраў. Цалкам завяршыць рэканструкцыю плануюць да 2018. Цяпер вядзецца пошук інвестара.
Будаўніцтва новага хлебазавода КУП «Мінскхлебпрам», які дазваляе пакрыць вытворчыя магутнасці, страчаныя падчас вынасу хлебазаводаў № 1 і № 2 з цэнтральнай зоны Мінска, абыдзецца ў 80 млн даляраў. Праўда, асобныя карпусы з’яўляюцца
Для вынасу «Мінскай друкарні» патрабуецца 10,7 млн даляраў. Тэрмін рэалізацыі праекту павінен скласці 3 гады.
У хуткім часе павінен пачацца перанос лікёрагарэлкавага завода «Мінск Крышталь». У першую чаргу ў раён прамзоны Калядзічы будуць вынесеныя дапаможныя службы, транспартны цэх, складскія памяшканні, лагістыка. Першы этап пераносу завершыцца да вясны 2011.
70 млн даляраў неабходна на знос і будаўніцтва птушкафабрыкі імя Крупскай. Тэрмін рэалізацыі праекту павінен скласці каля 4 гадоў. Акупіцца гэта можа, па папярэдняй ацэнцы, за 8 гадоў. Зрэшты, у гэтага аб’екту ёсць свая «праўда».
У 2003 тут скончылася мадэрнізацыя вытворчасці, на якую пайшло 12 млрд рублёў (дарэчы, ільвіная доля з іх пералічаная з бюджэту). Цяпер атрымліваецца, што рабілася гэта дарма, таму што фабрыку трэба выносіць у іншае месца…
Аргументы «за»
Рашэнне аб перасяленні гэтых прадпрыемстваў прадугледжана Дзяржаўнай праграмай па будаўніцтве буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска ў
Гэта афіцыйны пункт гледжання, замацаваны на паперы. Як растлумачылі ў Мінгарвыканкаме, неабходнасць вынасу за горад прамысловых аб’ектаў звязаная, перш за ўсё, з экалагічным дабрабытам сталіцы. Тэрытарыяльны складнік усіх вытворчых зон Мінска прыкладна ў 2–3 разы большы, чым нават, да прыкладу, у сталіцах суседніх краін — Кіеве, Вільні і г.д. Цяпер у зоне экалагічных калідораў (гэта ландшафтныя тэрыторыі, паркі, вадаёмы), якія дазваляюць падтрымліваць экалагічную раўнавагу горада, размешчана каля 20 прадпрыемстваў. Яны займаюць больш за 245 гектараў зямлі. Іх дзейнасць робіць адмоўнае ўздзеянне на гарадское асяроддзе. Акрамя таго, вакол прадпрыемстваў фармуецца значная санітарная зона, у склад якой трапляе і жылая забудова.
Гісторык Захар Шыбека лічыць, што пытанне пераносу прамысловых прадпрыемстваў наспела даўно.
«У Еўропе ўжо даўно сталіцы пазбаўляюцца ад сваіх заводаў, фабрык, альбо пераносяць за межы горада. У Мінску застаецца старая індустрыяльная мадэль горада, час якой ужо даўно мінуў. Сёння сталіцы перабудоўваюцца ўадзначае гісторык. Таму ад эканамічнай трансфармацыі залежыць будучыня горада. У якасці станоўчага прыкладу ён называе ўзвядзенне ў Мінску Парка высокіх тэхналогій.інфармацыйна-культурныя цэнтры, дзе імклівымі тэмпамі павялічваецца сфера паслуг (не індустрыяльная сфера, а інтэлектуальная). Сталіцы робяцца галоўнымі камунікатарамі нацыі», —
Вызваленыя «смачныя» кавалкі зямлі ў цэнтры Мінска рэальна выкарыстоўваць для распрацоўкі і рэалізацыі буйных інвестыцыйных будаўнічых праектаў. Аднак перанос за межы Мінска прампрадпрыемстваў упіраецца ў наяўнасць «доўгіх» грошай, лічыць дырэктар ЗТАА «Коліерз Інтэрнэшнл» Андрэй Алешкін. «Сёння ўжо скончыўся час „спекулятыўных“ інвестараў. Вынесці завод за межы горада і потым адбіць грошы за 3 гады немагчыма. Элітнае жыллё істотна знізілася ў цане, у панэльным — высокая канкурэнцыя з боку дзяржавы, якая будуе па льготных расцэнках, арэнда офісаў упала на 30%, — адзначае ён. — У дадзеных праектаў тэрміны акупляльнасці могуць дасягаць і 10–12 гадоў. Таму да нас павінны прыйсці сапраўдныя буйныя інвестары. Але толькі з „доўгімі“ грашыма магчымая рэалізацыя такіх маштабных праектаў. А з гэтым цяпер цяжка. Акрамя таго, любы інвестар скіраваны не толькі на замежныя рэсурсы, але і на крэдыты мясцовых банкаў. Здаецца, сёння сітуацыя нармалізуецца. Ужо ёсць беларускія банкі, якія даюць доўгатэрміновыя крэдыты пад 8%».
Зрэшты, адзначае А. Алешкін, яшчэ адна загваздка ў тым, што дадзеныя праекты мясцовыя ўлады няправільна «ўпакоўваюць». «Інвестары не разумеюць, чаму гэта ім можа быць выгадна і цікава. А ўсё, што знаходзіцца на актыўных транспартных патоках, лічыцца даволі перспектыўным», — адзначае эксперт.
Андрэй Алешкін падтрымлівае ідэю пераносу вытворчых пляцовак не проста за межы МКАД, а ў
Аргументы «супраць»
Зрэшты, А. Алешкін прапаноўвае разглядаць дадзенае пытанне шматбакова, улічваючы розныя аспекты. Напрыклад, ці патрэбныя некаторыя вытворчасці ў прынцыпе. «Калі прадпрыемства маральна састарэла, неканкурэнтаздольнае, прыносіць мала прыбытку ці ўвогуле стратнае, то, можа, лепш яго перапрафіляваць, а не пераносіць», — адзначае эксперт. Да прыкладу, сёння дынамічна развіваецца рэтэйл, таму гэта можа быць адным з магчымых напрамкаў. Тым больш што такіх аб’ектаў не так ужо і шмат для двухмільённага Мінска.
Зрэшты, у Мінгарвыканкаме не ўпэўненыя ў патрэбе такой перапрафілізацыі. Аднак ёсць задумка, каб некаторыя прадпрыемствы перамяшчаліся на свабодныя вытворчыя плошчы іншых аб’ектаў, такім чынам будзе адбывацца аб’яднанне. «Напрыклад, завод імя Кірава плануецца перавезці на Мінскі завод аўтаматычных ліній. Там ёсць адпаведныя свабодныя вытворчыя плошчы і створаная інфраструктура. Гэты праект значна таннейшы, чым будаўніцтва новай вытворчасці і вынас яго далёка за межы Мінска», — растлумачыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Барысенка.
Шэраг экспертаў адзначае, што да пераезду трэба падыходзіць прадумана, а не проста з таго меркантыльнага пункту гледжання, што камусьці падабаецца ўчастак у цэнтры горада. Па інфармацыі з некаторых крыніцаў,
моцнае лобі, якое ёсць на некаторых даволі буйных прамысловых прадпрыемствах, пакуль дазваляе абыходзіць выкананне ўказу прэзідэнта. Тыя структуры, дзе дадзеная падтрымка мінімальная, і ўвайшлі ў дадзены пералік. Існуе меркаванне, што пераносяць тое, што прасцейшае ў рэалізацыі, выгаднейшае па грашах і мае «смачнае» размяшчэнне.«Калі складаўся пералік, верагодна, крытэрый шкоднасці вытворчасці быў не на першым месцы, бо ў спіс трапілі і не вельмі „шкодныя“ прадпрыемства, якія размяшчаюцца на „прынадных“ месцах у цэнтры горада», — кажуць на адным з такіх аб’ектаў, але не называюць «явак і пароляў» праз боязь «паскорыць» пераезд.
На іншым прадпрыемстве пераезд за МКАД або ў
Мы прыраўноўваем пераезд за МКАД да ліквідацыі прадпрыемства», — прыкладна ў такім ключы заявілі на патэнцыйным прадпрыемстве-«перасяленцы».
А на адным з заводаў былі больш катэгарычныя: «Гэты праект падтрымліваюць прэзідэнт і гарадскія ўлады. Мы гэтую ідэю не падтрымліваем. Ужо 5 гадоў з ёй змагаемся».
Дарэчы
Паводле праграмы, што рэалізуецца, у сталіцы ёсць шэраг аб’ектаў, праца па якіх вядзецца пунктавая і па асобных указах. Напрыклад, аманскім інвестарам перададзены ў прыватную ўласнасць «прынадны» зямельны ўчастак у межах вуліц Я. Купалы — М. Багдановіча — р. Свіслач. Перадыслакацыі падлягаюць Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа»,
У 2010–2015 у прамзоне Калядзічы запланаванае будаўніцтва комплексу будынкаў і збудаванняў следчага ізалятара і рэспубліканскай агульнасаматынай бальніцы. Новы СІЗА стане пераемнікам цяперашняга Следчага ізалятара № 1, што ў знакамітым Пішчалаўскім замку на вуліцы Валадарскага.
З ужо рэалізаваных праектаў можна адзначыць перадыслакацыю з цэнтра сталіцы на вул. Кальварыйскай аўтапарка № 2. На яго месцы група кампаній