Трагедыя здарылася 18 ліпеня.

Жыхар раёна – кіроўца аднаго з СВК – каля 18.45 ехаў на грузавіку ГАЗ-53Б, каб загрузіць чарговую партыю збожжа. Збочваючы з аўтатрасы, ён не саступіў дарогу мінівэну Chrysler Town Country. У выніку адбылося лабавое сутыкненне, потым машыны загарэліся.

Кіроўца легкавога аўтамабіля – жыхарка Магілёва 1976 года нараджэння, яе муж 1973 года нараджэння і сын 1998 года нараджэння – загінулі на месцы.

У жывых засталося яшчэ адно дзіця з гэтай машыны – хлопчык 2000 года нараджэння, які быў шпіталізаваны з траўмамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?