Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, якія прайшлі 19 ліпеня, не змяніўся і склаў 2.990 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічалі 24 банкі. Аб'ём здзелак склаў 50 млн. 206 тыс. (попыт — 50 млн. 206 тыс., прапанова — 44 млн. 853 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічалі 27 банкаў. Курс знізіўся на 0,36 рубля да 97,80. Аб'ём таргоў склаў 472 млн. 47 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 248 млн. 372 тыс., прапанова — 472 млн. 47 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 23 банкі. Аб'ём здзелак склаў 7 млн. 216 тыс. (попыт — 7 млн. 258 тыс., прапанова — 3 млн. 161 тыс.), а курс вырас на 6 рублёў да адзнакі 3.875 рублёў за еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?