19 і 20 ліпеня ў Беларусі з візітам знаходзяцца кіраўнік дэпартамента паліцыі Лондана Рычард Марцін і начальнік аддзела супрацьдзеяння гандлю людзьмі дырэктарата лонданскай паліцыі Кевін Хайланд.

Як паведамляе прэс-служба МУС Беларусі, мэтай візіту з'яўляецца наладжванне прамых кантактаў паміж праваахоўнымі ведамствамі Беларусі і Вялікабрытаніі, а таксама дэталёвае абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва, у тым ліку па рэалізацыі сумесных акцый у галіне супрацьдзеяння міжнароднаму гандлю людзьмі.

У рамках візіту запланавана сустрэча прадстаўнікоў паліцыі Лондана з кіраўніцтвам упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі, упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і Акадэміі МУС Беларусі, а таксама наведванне міжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?