З Валдзісам Затлерсам будзе гутарыць журналіст Дзмітрый Косцін. Фільм выйдзе ў эфір БТ у чацвер пасля праграмы «Панарама». У Расіі ўжо ўзвылі ад абурэння.

Дзмітрый Косцін прэзентуе бачанне дэмакратыі і абароны суверэнітэту ад «імперскіх замахаў» рэспублікі, у якой неанацызмам стаў краевугольным каменем дзяржаўнай ідэалогіі. Мяркуючы па ўсім, дзяржагітпрап саюзнай Беларусі дае трыбуну ўсім антырасійска настроеным прэзідэнтам постсавецкіх рэспублік», — піша расійскі сайт Regnum.

«Хто будзе наступны: в.а. прэзідэнта Малдовы Гімпу або экс‑прэзідэнт Украіны Юшчанка? Ці фокус увагі будзе пераведзены на кіраўнікоў Эстоніі і Літвы?
Пытанне другаснае. Галоўнае, што сімвалізуе гэты крок менскіх прапагандыстаў — эскалацыя інфармацыйна‑прапагандысцкай афіцыйнага Мінску, якая мае ярка выяўленую антырасійскую накіраванасць «, — падкрэсліў суразмоўца ИА REGNUM.

15 ліпеня ў эфіры БТ з’явілася інтэрв’ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?