Малады мужчына забраўся праз фортку ў кватэру да сваіх суседзяў па пад'ездзе і спакойна вынес праз дзверы тэлевізар і адзежу. Схаваўшы ўсё ў сябе дома, ён адправіўся гуляць па начным горадзе.

Калі вярнуўся, бліз пад'езда ўжо знаходзіліся міліцыянты. Яны прапанавалі яму стаць панятым пры аглядзе месца злачынства, паведамляе «Народная газета». Калі ўсе працэдуры былі скончаныя, зламыснік падпісаў пратакол і сышоў дадому.

Аднак малады чалавек трапіўся праваахоўнікам пазней — пры спробе абкрасці аўтамабіль. Пасля затрымання міліцыянты праверылі зламысніка на магчымую датычнасць да іншых злачынстваў. Тут і выявіліся кур'ёзныя акалічнасці кватэрнага крадзяжу.

Падчас следства, дарэчы, высветлілася, што малады чалавек — галоўны фігурант яшчэ 16 крадзяжоў з аўтамабіляў. Цяпер серыйнаму злодзею пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?