Калужскі абласны краязнаўчы музей і Калужскі абласны мастацкі музей выказалі гатоўнасць стварэння электронных копій партрэтаў роду Нямцэвічаў, арыгіналы якіх захоўваюцца ў складзе іх калекцый.
Як паведамляе прэс-служба беларускага Мінкульта, афіцыйнае падцверджанне гэтага за подпісам міністра культуры Расійскай Федэрацыі Аляксандра Аўдзеева атрымала Міністэрства культуры Беларусі. Творы былі вывезены з маёнтку Скокі (зараз Брэсцкі раён) у 1915 годзе. У цяперашні момант фізічны стан палотнаў дазваляе выканаць здымкі, аднак перадусім неабходна спачатку правесці адпаведную рэстаўрацыйную падрыхтоўку партрэтаў, што патрабуе

некаторага часу.

Нагадаем, што пытанне стварэння электронных копій партрэтаў роду Нямцэвічаў было абмеркавана падчас візіту міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі ў Маскву у красавіку бягучага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?