Пра гэта паведаміў на
Ён адзначыў, што «дадзеная праблема існуе, і мы яе бачым»: шэраг гандлёвых прадпрыемстваў збірае плату за знаходжанне таго ці іншага тавару на паліцах у памеры 7–8% ад аб’ёму рэалізацыі.
Праект указа, паводле слоў Карповіча, у цяперашні час праходзіць узгадненне з зацікаўленымі ведамствамі. «Магчыма, пасля ўзгаднення ў яго будзе ўнесены шэраг змяненняў», — дадаў прадстаўнік Мінгандлю.
У сваю чаргу намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падкрэсліла, што «канкурэнцыя павінна быць добрасумленнай». Паводле яе слоў, згаданы праект указа прадугледжвае раздзяленне дагавораў пастаўкі і дагавораў на маркетынгавыя паслугі і рэкламу.
«У дагаворах маркетынгу павінна быць дакладна ўказана, за што пастаўшчык павінен плаціць гандлю, гэта будзе ўжо празрыстая сістэма. Плата будзе за штосьці, а не за паветраную прастору», — заявіла намеснік міністра.
Яна таксама паведаміла, што, магчыма, дакументам будзе абмяжоўвацца рэнтабельнасць продажу.