Зорак францускага футболу Франка Рыберы і Карыма Бензэма затрымалі для допыту па справе аб сэксе з непаўналетняй дзяўчынай-прастытуткай.
Захія Дэар.
Справу завялі пасля таго, як жанчына заявіла, што адразу некалькі гульцоў нацыянальнай зборнай Францыі мелі з прастытуткай сэкс, калі яна была непаўналетняй. Праўда, Захія Дэар сама цвердзіць, што гульцы падчас сэксу не ведалі, колькі ёй гадоў. Ды гэта не здымае з іх віны.
Паводле франузскіх законаў, Бензэма і Рыберы пагражае да трох гадоў турмы і штраф 45 тысяч еўра, калі суд прызнае іх вінаватымі ў сэксе з непаўналетняй прастытуткай.
Інфармацыя датычыць самых вядомых гульцоў каманды: Бензэма, Рыберы, Гаву, Бен Арфа.
Футбалісты доўгі час цвердзілі, што не пераступалі парогу «Зэман-кафэ» — бару, дзе адбываліся сустрэчы з прастытуткамі. Французская прэса адразу ўспомніла, што футбалісты — не анёлы. Два году таму Гаву быў арыштаваны за кіраванне машынай у нецвярозым стане. Ноч ён правёў у камеры, а потым публічна папрасіў прабачэння ў клуба і заўзятараў.
Гэтая інфармацыя ўсплыла падчас расследавання справы пра сутэнёрства ў папулярным сярод футбалістаў начным клубе ў раёне Елісейскіх палёў. Парыжская паліцыя выявіла, што сярод кліентаў былі гульцы футбольнай зборнай Францыі. Тады ж і высветлілася, што адна з жанчын, якія працуюць у клубе, была непаўналетняй.
За сэкс з няпоўнагадовымі ў Францыі прадугледжанае пакаранне трыма гадамі турмы і штрафам у памеры 45 тысяч еўра.
Справай займаецца пракуратура. Пасля паскуднага выступу і хамскіх паводзінаў футбалістаў на мундыялі грамадская думка да іх бязлітасная.