Новы ўзор транзітнага рэгістрацыйнага знака для транспартных сродкаў ўводзіцца ў Беларусі, паведамілі ва Упраўленні ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў.

Новы рэгістрацыйны знак візуальна адрозніваецца ад старога. Ён выконваецца з папяровага матэрыялу, які затым ламінуецца. На знаку прастаўляецца нумар рэгіёну, непасрэдна само унікальнае літарна-лічбавае абазначэнне — чорнае на белым тле.

Таксама як і на старых нумарах, на ім ёсць літара «Т» у сярэдзіне, толькі яна цяпер стала крыху меншай. Першая выдача такога знака адбудзецца ў Мінску ўжо на гэтым тыдні — 23 ліпеня. Відазмененыя «транзітнікі» вырабляюцца ў Беларусі з айчынных матэрыялаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?