У Грузіі прапанавалі адзначаць Дзень акупацыі і Дзень памяці ахвяраў таталітарнага рэжыму. З такой прапановай выступіў урад рэспублікі.

Дзень акупацыі прапаноўваецца адзначаць 25 лютага. Пра якую канкрэтна акупацыі ідзе гаворка, не ўдакладняецца. Аднак дата, відавочна, звязана з уварваннем савецкіх войскаў у Тбілісі (25 лютага 1921 года), за якім было ўключэнне Грузіі ў склад СССР.

Дзень памяці ахвяраў таталітарнага рэжыму плануецца адзначаць 23 жніўня.

У Тбілісі ў 2006 годзе быў адкрыты Музей савецкай акупацыі, прысвечаны знаходжанню рэспублікі ў Савецкім саюзе, ахвярам рэпрэсій і антысавецкаму руху. Нядаўна стала таксама вядома, што ў Горы (на «малой радзіме» Іосіфа Сталіна) плануецца ўсталяваць помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій і «расейскай акупацыі». Манумент будзе размешчаны на цэнтральнай плошчы, дзе раней стаяў помнік савецкаму правадыру (яго ў канцы чэрвеня перанеслі на тэрыторыю музея Сталіна, размешчанага непадалёк).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?