За апошні тыдзень у Заводскім РУУС Мінска распачаты дзве крымінальныя справы па фактах незаконнага выкарыстання заправачна-магнітных картак прадпрыемстваў у асабістых патрэбах.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, спачатку быў затрыманы 43-гадовы жыхар Смалявіцкага раёна, які працаваў кіроўцам на адным з мінскіх прадпрыемстваў, што спецыялізуюцца на грузаперавозках у Расію і краіны СНД. Будучы на адной з аўтазаправачных станцый па Партызанскім праспекце, ён прапаноўваў кіроўцам вялікагрузных аўтамашын дызельнае паліва на 600—700 рублёў таннейшае за ўстаноўленую цану. Як высветлілася, зламыснік тройчы выкарыстоўваў заправачна-магнітную картку, заліваючы ў бакі пабочных грузавікоў аплачанае прадпрыемствам паліва, грошы за якое прысвойваў.

Яго прыбытак і адпаведна страты суб'екта гаспадарання склалі каля 5 млн. рублёў.

Па падазрэнні ва ўчыненні аналагічнага злачынства таксама затрыманы 39-гадовы кірроўцаь яшчэ аднаго транспартнага прадпрыемства. Ён незаконна выкарыстоўваў замацаваную за ім картку на аўтазапраўцы, размешчанай па вуліцы Кабушкіна. Усяго зламыснік выкраў дызельнага паліва на суму больш як 2 млн. 800 тыс. рублёў.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Заводскага РУУС у дачыненні да абодвух падазроных распачаты справы на падставе ч. 1. арт. 211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне або растрата).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?