Урад Літвы прыняў рашэнне пра будаўніцтва тэрмінала звадкаванага газу магутнасцю каля 3 млрд. кубаметраў газу ў год і даручыў дзяржаўнаму прадпрыемству «Клайпедас нафта» да верасня распрацаваць яго праект.

Урад пакуль не раскрывае планаў наконт пастаўшчыкоў газу для будучыні тэрмінала і запрашэння магчымых партнёраў па яго будаўніцтве, а таксама крыніц фінансавання.

«Гэта важнае рашэнне, але гэта не адзіны крок, які прадпрымае ўрад Літвы для пераадолення энергетычнай залежнасці»,
- заявіў прэм'ер Літвы Андрус Кубілюс.

Адначасова аналізуюцца і магчымасці будаўніцтва ў Літве беларускага тэрмінала звадкаванага газу. Паводле прэм'ера, Літва разумее імкненне Беларусі шукаць альтэрнатыву расійскаму газу. «Гэта паказвае, што энергетычная бяспека – праблема ўсяго рэгіёну», - сказаў Кубілюс.

Адначасова было адзначана, што будаўніцтва тэрмінала для патрэб Беларусі разглядаецца асобна ад будаўніцтва літоўскага тэрмінала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?