У Палацы мастацтваў (Казлова, 3) працягваецца традыцыйны фэст сучаснага мастацтва «ДАХ» 5 самых цікавых імпрэзаў другога тыдня фестывалю сучаснага мастацтва «Дах».
.

Сёлетні фэст праходзіць пад кодавым назовам MAGEIA CEREBRUM («Цёмныя таямніцы мозгу»). Расцягнуты на цэлы месяц фестываль знаёміць наведнікаў з творчасцю тых мастакоў, якія эксперыментуюць са словам, гукам, жэстам, фарбай. Музыкі, лiтаратары, перформеры i тэатральныя суполкi чаргуюцца бесперапынна…

НН падае анонсы самых цікавых імпрэзаў другога тыдня фестывалю:


22 ліпеня, чацвер. Расійскае кіно. Дыпломныя працы дзяржаўнага Санкт-Пецярбургскага Універсітэту кіно і тэлебачання. Пачатак, а 16. Потым нас чакае лекцыя «Праблемы сучаснага маладзёвага кіно». Чытаюць лекцыю расійскія кінематаграфісты Ілья Севераў і Нікіта Раждзесвенскі, а потым паказваюць свой караткаметражны фільм «Бездань»(2009). Калі доўга глядзецца у бездань, дык бездань зазірне ў цябе — Гісторыя першай расійскай рэвалюцыі хутка і дакладна.

23 ліпеня. Пятніца. Беларускае кіно.

Спярша аматарскае: Конкурсныя працы, пададзеныя на конкурс аматарскага фільма D.I.Y.-відэа: Заснятае на мабілку, фоцік, хэндзік, вэб-камэру…. Тое што чапляла маладых беларусаў за апошнія 5 гадоў. Пачатак, а 15.

Прыклад хоў-мэйд відэа з конкурсу:

І прафесійнае. Рэтраспектыва класіка беларускага кінематографа, рэжысёра Валерыя Рубінчыка, стужка «Вянок Санетаў» (1976), фільм пра вайну, але па-рубінчыкаўску шматзначна і метафарычна. Пачатак, а 19.


Спектакль «ЗваніцьЛётаць»

23 ліпеня. Спектакль «ЗваніцьЛётаць»

«Свабодны тэатр» з Брэсту паставіў спектакль паводле ну, ніяк язык не паварочваецца сказаць савецкага — пісьменніка Данііла Хармса. Беручы пад увагу Хармсавыя ўзвівы фантазіі — будзе абсурдна і весела. Стылістыку спектакля вызначылі 30-ыя гады і горад Ленінград (Санкт-Пеяцбург), у якім жыў і тварыў майстар. ЗваніцьЛётаць» — летапіс кватэрных і вулічных здарэнняў у вялікім горадзе. Героі — маскі, сацыяльныя архетыпы. Пастаноўку суправаджае аркестр: фагот, акардэон, бубны. Пачатак, а 18.


Вера Бурлак у кабарэ

25 июля, нядзеля. Пастаноўка «Атэла», «Кабарэ Матыльды Штор».

КМШ — беларускі дэкаданс. Імпазантныя літаратары Вера Бурлак, Віктар Жыбуль і Максім Іўкін выконваюць арыгінальныя прыпеўкі, вершы. Сябе лічаць наўпроставымі спадкаемцамі адэскіх куплетыстаў, стваральнікаў кабацкіх песняў і маэстра Вярцінскага. Дызайн вышуканых строяў кабарэт’ераў зрабіла Настасся Волкус. Маўр з’явіцца, а 16–30.


кадр з дакстужкі «Пад крылом Анёла»

26 ліпеня, панядзелак. Беларускае дакументальнае кіно.

Сустрэча з рэжысёрам Уладзімірам Марозам. Ён пакажа свае дакфільмы: «Пад крылом Анёла» і «Мiфалагемы Родзiна». Фільмы прысвечаны мастакам Уладзіміру Савіча і Алесю Родзіну адпаведна. Аўтар робіць спробу далучыцца да тайны творчасці, дакрануцца да ўнутранага свету майстра. Пачатак, а 19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?