Дзяржава не будзе адмаўляцца ад прынцыпаў сацыяльна арыентаванай эканомікі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб перспектывах развіцця ААТ «Гродна Азот».

«Скажу проста: сутнасць нашай палітыкі заключаецца ў тым, што ўсе гэтыя аміяк, карбамід, гайкі, каровы, быкі — усё гэта нішто перад чалавекам. Усё павінна быць пастаўлена на службу чалавеку, — сказаў ён. — Так, вытворчасць, але толькі ў імя адной мэты — чалавека».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нельга любой цаной уздымаць эфектыўнасць вытворчасці. Ён упэўнены ў тым, што няма нічога дрэннага, што ў Беларусі існуюць пэўныя сацыяльныя нагрузкі на прадпрыемствы. «Кожны чалавек акрамя заплаты павінен мець магчымасць ездзіць у санаторыі, але самае галоўнае — гэта дзеці, каб працаўнікі гэтага калектыву сваё дзіця мелі магчымасць павесці ў дзіцячы сад, у школу адправіць і каб прадпрыемства за гэта несла адказнасць. Гэта вышэйшая мэта любога чалавека, і ніякія рыначныя адносіны гэтага не заменяць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?