У ноч на 23 ліпеня ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча этапавалі ў калонію «Воўчыя норы» ў Івацэвічах (Брэсцкая вобласць).
Адвакат Павел Сапелка 23 ліпеня прыйшоў у СІЗА № 1 Мінска — і не знайшоў свайго падабароннага.

У Івацэвічах ужо адбывае пакаранне калега Аўтуховіча Уладзімір Асіпенка.

6 мая ў Вярхоўным судзе агучаны прысуд па справе аб падрыхтоўцы тэракту. Абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэракта і падпалах з Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі знятыя; засталіся толькі абвінавачванні ў незаконных дзеяннях са зброяй. Аўтуховіч прысуджаны да 5,2 гадам турмы строгага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?