У нядзелю прайшлі матчы19-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Цэнтральны матч прайшоў у мінскай Кунцаўшчыне, дзе сустракаліся каманды, што займаюць 2 і3-я месцы ў чэмпіянаце.
Салігорскі клуб атрымаў гасцявую перамогу 1:0, пры самым канцы першага тайму (на
Зноў такі ні ў асноўным складзе, ні сярод запасных не знайшлося месца двум галоўным гульцам мінчанам — Сяргею Кісляку і Антону Пуцілу, якія канфліктуюць з кіраўніцтвам клуба. Кісляк, прыкладам, адмовіўся пераходзіць у каманду расійскай першай лігі «Краснадар».
Сёння трыбуны цягам усяго матчу пастаянна скандзіравалі «Серы Кіслы», «Антон Пуціла», ну і «Чыж — м…». Некалькі дзясяткаў заўзятараў прыйшлі ў майках з прозвішчам Кісляка на спіне, у тым ліку і самаробных.
Дарэчы, заклапочанасць сітуацыяй вакол Кісляка і Пуцілы нават выказаў некалькі дзён таму галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге.
«Шахцёр» змясціў «Дынама» з
Іншыя вынікі: «Нёман» — «Мінск» — 0:1, «Віцебск» — «Дынама» Брэст — 0:1, «Нафтан» — «Белшына» — 4:0, «Партызан» — «Тарпеда» — 2:3, «Дняпро» — БАТЭ — 0:2.
Становішча пасля
БАТЭ — 42, Шахцёр — 37, Дынама Мінск, ФК «Мінск» — 36, Белшына — 28, Дынама Брэст — 27, Дняпро — 22, Нафтан — 20, Віцебск — 18, Нёман — 15, Тарпеда- 13, Партызан — 11.
Апроч таго, «Тарпеда» і «Нафтан» правялі на матч меней, гульня між імі 4 ліпеня была адменена праз вялікую залеву ў Жодзіне.
Матчы