Некалькі месяцаў таму «Камунарка» па замове газеты Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссия» вырабіла партыю фірмовых шакаладак. На вокладцы размешчаныя лагатып газеты і слоган — «Пакаштуй праўду на смак!»

Вось толькі знайсці ў продажы гэтыя шакаладкі і паспрабаваць праўду ад «СБ», у крамах немагчыма. Чаму так складана набыць смак праўды ад «Советской Белоруссии», радыё паспрабавала даведацца ў галоўнага рэдактара гэтага выдання Паўла Якубовіча. Але яго тэлефон недаступны некалькі дзён.

Затое ад каментару на гэтую тэму на адмовіўся лідэр грамадскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў. Праўда, ён расчараваў карэспандэнта, заявіўшы, што дамову аб супрацы Някляеў і Якубовіч не заключалі.

«З Паўлам Ізотавічам я даўно не сустракаўся. Ва ўсякім разе, з таго часу, як кампанія «Гавары праўду!» пачала сваю дзейнасць, мы нават па тэлефоне не перамаўляліся. Але я не выключаю таго, што пад уплывам дзейнасці кампаніі не толькі «Советская Белоруссия», але і ўсе нашы дзяржаўныя СМІ рушаць у кірунку праўды. І разам, узяўшыся за рукі, мы так і выйдзем да светлай будучыні. Чаму не?!"

І адзначыў, што ў «СБ», у адрозненне ад астатніх дзяржаўных СМІ, сустракаюцца матэрыялы, якія прымушаюць задумацца і паспрабаваць нешта выправіць. І дадаў, што «Гавары праўду!» свае шакаладкі з фірмовым слоганам выпускаць не збіраецца. Хаця, кажа Някляеў, шакаладу ў нас ядуць даволі шмат і гэта добры піяр-ход.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?