Услед за «Скорпіёнс» Гурт The Rolling Stones абвесціў пра сыход на заслужаны адпачынак. Пра гэта сёння паведаміла брытанская Sun.

Нядзіва: самаму маладому з «ролінгаў» Роні Вуду споўнілася 63, а бубначу Чарлі Уотсу ажно 69. Міку Джагеру і Кіту Рычардсу — па 68. Самы які ні ёсць пенсійны век. Самі сябры гурта гэтак жартуюць пра свой узрост: «Мік Джагер ніколі не дажыведа тых гадоў, на якія ён цяпер выглядае».

У дадатак аўтары хітоў Brown Sugar, Angie, Satisfaction абвесцілі, што па-ангельску яны равітвацца не збіраюцца, і дадалі, што вялікі развітальны тур на наступны год свету забяспечаны. Гэтыя словы даюць нам надзею, што ў першы і ў апошні раз мы ўбачым легендарную чацвёрку таксама на беларускай зямлі.

The Rolling Stones — брытанскі гурт, заснаваны ў 1962 г. Дзякуючы рэвалюцыйным спевам, іміджу няскораных бунтароў і нахабных свавольнікаў, назва гэтага гурта даўно зрабілася хадзячай назвай «рок-н-ролу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?