Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька даў інтэрв’ю расійскай газеце «Труд».
Сярод іншага палітык выказаўся адносна падтрымкі Крамля кагосьці з беларускіх апазіцыянераў.
«Ні адзін беларускі кандыдат катэгарычна не пагадзіўся б быць стаўленікам Расіі. Але ўпершыню за 16 гадоў можна чакаць, што Лукашэнка не будзе мець публічнай адкрытай падтрымкі з боку Крамля.
І гэта будзе новым у працэсе прэзідэнцкіх выбараў. Другое, чаго можна чакаць, — што Крэмль здыме табу для бізнесу на падтрымку тых ці іншых палітычных праектаў у Беларусі.

А да апошняга часу гэта было рэальна — бізнес не прыходзіў з нейкімі сур’ёзнымі намерамі. Калі рэалізуюцца гэтыя два фактары плюс трэці — канец манаполіі Лукашэнка на расійска‑беларускія адносіны, — то гэта цалкам новая сітуацыя. Яна вельмі моцна ўздзейнічае на наменклатуру, бо Лукашэнка дзейнічае, абапіраючыся на гэтую вертыкаль. Да гэтага яна чутка улаўлівала ўсе шоргаты з Крамля. У іх цяпер няма матывацыі рабіць нешта, каб потым нашкодзіць сабе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру