Калі вам падаецца, што пляжны парасон на 100 адстокаў абараняе вас ад сонца, вы памыляецеся. Іспанскія навукоўцы з Універсітэта Валенсіі даводзяць:

цень парасона не з’яўялецца перашкодаю для траціны ультрафіялетавых праменняў.

Промні, што рухаюцца проста ад сонца, зразумела, затрымліваюцца парасонам, бо іх не пускае тканіна. Але парасон не ахоўвае ад выпраменьвання, рассеянага ў атмасферы, якое адскокам трапляе на нас з неабароненых бакоў. Каб гэта давесці, іспанцы ўсталявалі пад звычайным пляжным бела-блакітным парасонам датчыкі ультрафіялету. І выявілі, што пад парасон трапляе прыкладна 34 адсоткі рассеянага выпраменьвання.

Трэба памятаць, што надмерны ультрафіялет шкодны для арганізму, прыспешвае старэнне скуры і можа выклікаць на ёй злаякасныя ўтварэнні.

Таму памятайце, што на пляжы недастатковы адно цень парасону. Адначасова трэба выкарыстоўваць і

іншыя сродкі абароны ад сонца: капялюш з шырокімі палямі, шмадравідла ад загару і цёмныя акуляры з фільтрам ад ультрафіялету. А найлепей наогул пазбягаць сонца ад поўдня да 16-й гадзіны.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру