На 78-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы пайшла з жыцця Алена Васільеўна Залеская. Яна была вядома як адна са старэйшых актывістак дэмакратычнага руху Віцебшчыны.

У пачатку 2000-х яна кіравала гарадской, а потым і абласной арганізацыяй АГП. Была арганізатаркай і удзельніцай шматлікіх апазіцыйных акцый, у тым ліку і шматлікіх «Ланцугоў неабыякавых людзей».

Алена Залеская вылучалася сваёй прынцыповасцю, бескапмпраміснасцю, вытанчанай інтэлігентнасцю. Яе ініцыятыўнасці, актыўнасці маглі пазайздросціць многія маладыя людзі. І да апошніх дзён свайго жыцця яна заставалася жанчынай з вялікай літары — заўсёды сачыла за сабой, апраналася з адметным густам. Дарэчы, Алена Васільеўна добра шыла, вязала, няблага спявала. Яна была добрай, патрабавальнай маці для сваіх дзьвюх дачок і пяшчотнай бабуляй для ўнукаў.

Пахаванне Алены Васільеўны Залескай адбудзецца ў чацвер, 29 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?