photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

«Адзін адказны работнік Глыбоцкага райвыканкама шапнуў мне на вушка, што прарасійскім кандыдатам на выбарах будзе Уладзімір Навумаў».

Такі допіс прыйшоў на сайт nn.by.

Гэтыя чуткі цыркулююць не толькі сярод палітычна заангажаваных людзей, але і між тых, хто пра палітыку гаворыць толькі на кухні.

Паўгода таму былы міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў з’ехаў у Маскву. Там генерал-лейтэнант Навумаў уладкаваўся на пасаду дарадцы генеральнага дырэктара дзяржаўнай карпарацыі «Растэхналогіі» Сяргея Чэмезава. Гэтая структура знаходзіцца пад асабістым кантролем Уладзіміра Пуціна.

Пасля гэтага ў Мінску Навумава ніхто не бачыў, хоць сам ён кажа, што рэгулярна прыязджае. Паводле непацверджанай інфармацыі, супраць яго была заведзеная крымінальная справа. Таму пры першым перасячэнні мяжы экс-міністр можа апынуцца ў «амерыканцы».

Уладзімір Навумаў не можа быць кандыдатам у прэзідэнты хоць бы з той прычыны, што ён ураджэнец Смаленска.

Паводле беларускага заканадаўства, чалавек, які нарадзіўся за межамі нашай краіны, не можа заняць найвышэйшую пасаду. Раней на гэтым апёкся комік Крыжаноўскі ў 2001.

Па-другое, выбар Навумава таксама досыць дзіўны. Наўрад ці беларусы будуць масава галасаваць за адыёзнага міліцэйскага начальніка, з якога ўсё яшчэ не знятыя падазрэнні ў гучных знікненнях апанентаў улады.

Выглядае на тое, што запускаць чуткі пра прарасійскага кандыдата Навумава могуць спецслужбы. Тут і асабістае звядзенне рахункаў (КДБ і МУС пры Навумаву жорстка супернічалі), і збіванне праціўнікаў Лукашэнкі з панталыку, каб яны спадзяваліся «на дзядзьку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?