Віртуальная эксурсія па тэатры ўзору 2012 г.

Тэатр пасля рэканструкцыі. Праектны малюнак

Літаральна гэтымі днямі будынак Купалаўскага тэатра апусцее. Легендарны будынак у саменькім цэнтры сталіцы пакінуць акторы, з яго камораў звязуць дэкарацыі і касцюмы. Прычына гэтага — рэканструкцыя, што пачнецца ўжо ў верасні 2010, працягнецца 2 гады і завершыцца пры канцы 2012. Рэканструкцыя — а яна першая з 1957 — будзе ўключаць пераробку як вонкавага выгляду тэатра, так і яго інтэр'ераў. Аўтары праекту рэстаўрацыі Купалаўскага тэатра, з аднаго боку, маюць аднавіць наколькі магчыма першапачатковы выгляд тэатра, а з іншага — прыўнесці найноўшыя напрацоўкі ў тэхнічную «падшыўку» будынка.

Пры дапамозе кампутарнай графікі запрашаем вас зазірнуць усярэдзіну Купалаўскага тэатра ўзору 2012, зрабіць агледзіны будучых інтэр'ераў:

І наастатак. Гэтак будзе выглядаць фірмовы стыль, або новы лагатып Купалаўскага тэатра:

Будучы лагатып

Будучы лагатып

Цяперашні лагатып

Цяперашні лагатып

Ён з'явіцца на квітках, запрашальніках, афішках. Як мы бачым, з новага лагатыпу знікне аблічча Янкі Купалы. Мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін кажа, што адсутнасць паэта зусім не азначае, што тэатр перастае быць Купалаўскім, проста тут важна падкрэсліць, што «ў нас акадэмічны дзяржаўны тэатр і што тэатр мае свой будынак».

Анімацыйны ролік быў ласкава прэзентаваны дырэкцыяй Купалаўскага тэатру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?