Яны саступаюць выканаўцам з Украіны, Ізраіля і Арменіі.

Прадстаўнікі Беларусі на «Новай хвалі-2010» — гурт Litesound і італьянскі спявак Якопа Маса — па выніках першага конкурснага дня знаходзяцца на чацвёртай пазіцыі.

Выканаўшы сусветны хіт «Amazed» Джэймса Дункана, маладыя людзі агулам набралі 91 бал. Чацвёртае месца Litesound дзеляць з бразільянкай Габрыэлай і эстонцам Уку Сувісці, якія набралі столькі ж балаў. Наперад Litesound прапусціў прадстаўніцу Украіны Таццяну Шырко (96 балаў), Хілу Бэн Давід з Ізраіля (95), а таксама армянку Сону Шахгельдзян (93). Сярод удзельнікаў, якія ў першы конкурсны дзень дасягнулі сціплых вынікаў, — гурт «Спяваючыя майткі» з Украіны, а таксама расійскі калектыў «Муракамі».

Сёння прынясе сапернікам з семнаццаці краін новае творчае выпрабаванне: на суд журы яны прадставяць хіт сваёй краіны. Але менавіта сёння Litesound і прадзюсер Валерый Галаўко чакаюць самыя высокія балы. Беларуская каманда заспявае «Маму» (аўтар — Валерый Галаўко). Першымі яе выканаўцамі былі Валерый Дайнека і «Камерата», пазней «Маму» спявалі Наталля Падольская і Пётра Ялфімаў. А ў інтэрпрэтацыі амерыканскага спевака Кодзі Ліёнса гэтая песня ўвайшла на CD-альбом «America», выдадзены ў 2007 годзе (25 лепшых у ЗША песень за 2006 год).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?