Гэтым ўік-эндам беларускія мужчынскія гандбольныя каманды згулялі свае матчы ў эўрапейскіх кубкавых турнірах.

БГК імя Мяшкова распачаў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў матчам у гасьцёх са швайцарскім «Шафгаўзэнам” і, на жаль, бязьлітасна быў біты прадстаўнікамі альпійскай краіны. Фінальны сьвісток зафіксаваў несуцяшальны для берасьцейцаў вынік – 20:30.

Колішні гранд эўрапейскага гандболу менскі СКА ў рамках Кубку кубкаў прымаў на сваёй пляцоўцы моцны францускі «Іўры» і прайграў, хоць выглядаў зусім няблага. «Армейцы» ўвогуле перамаглі ў першай палове гульні, але маладых беларусаў не хапіла на другую – 26:28. Нягледзячы на вынік трэнэр СКА Спартак Мірановіч застаўся задаволены дзеяньнямі сваёй каманды.

Затое яшчэ аднаму менскаму клюбу БДУФК адназначна падфарціла зь лёсаваньнем. У супернікі «студэнтам» у Кубку ЭГФ трапіў люксэмбурскі «Бэрхем». Беларусы былі на галаву мацней свайго суперніка – 34:21.

Наступныя матчы ў рамках эўракубкаў пройдуць праз тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?