Міністэрства ўнутраных спраў Літвы 2 кастрычніка аб’явіла, што пачало распрацоўку пляну па падачы заяваў на атрыманьне пашпарту, ідэнтыфікацыйных картаў, дэклярацыі месца жыхарства ды іншых дакумэнтаў і працэдураў праз інтэрнэт, паведамілі карэспандэнту ІА REGNUM у прэсавай службе МУС. Пасьля распрацоўкі праекту і пачатку работы па новым прынцыпе атрымаць пашпарт і шмат якія іншыя дакумэнты можна будзе седзячы ў хаце.

Спатрэбіцца адно толькі запоўніць шэраг анкетаў і пазначыць месца, дзе найзручней атрымаць патрэбны дакумант. Паводле інфармацыі МУС Літвы, новы прынцып істотна зьменшыць час і палегчыць працэдуру атрыманьня шмат якіх дакумэнтаў.

Праект часткова фінансуе фонд рэгіянальга разьвіцьця Эўразьвязу. Сёньня ў Літве праз інтэрнэт ужо можна аплаціць рахункі практычна за ўсе паслугі (камунальныя паслугі, тэлефон, інтэрнэт, кабельную тэлевізію, банкаўскія крэдыты і г.д.), пабачыць жывую трансьляцыю пасяджэньняў розных інстытутаў улады (урад, сэйм, прэсавыя канфэрэнцыі палітыкаў і г.д.), самастойна праводзіць апэрацыі з падаткавымі дакумэнтамі. Апроч таго, ад 26 верасьня ўсе пасяджэньні ўраду Літвы можна ўбачыць у жывым этэры з дапамогай мабільнай сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?