Слова «Чачня» ва ўсіх на слыху. Яно ўвесь час мільгае ў навінах, аналітычных праграмах і дыскусіях. Аднак, як і за савецкім часам, пра Чачню мы ведаем толькі тое, што нам жадаюць паведаміць. Рэальнае жыццё ў гэтым краі, зачыненым для чужых вачэй, для большасці з нас застаецца загадкай.

Дзве беларускія журналісткі (аўтарка фільму Ганна Бадзяка і відэааператарка «НН» Таццяна Гаўрыльчык) выправіліся ў Чачню, каб на свае вочы пабачыць тое, што не паказваюць па тэлебачанні. Яны праходзілі праверкі на блокпастах, уздымаліся ў горы, сустракаліся з уцекачамі. Гэты фільм — іх позірк на жыццё звычайных людзей у гэтым шматпакутным краі:

Назва фільма: «Чачэнскі позірк». Працягласць – 11 хв. Аўтарка фільму – беларуская журналістка Ганна Бадзяка, аператарка – Таццяна Гаўрыльчык («Наша Ніва»). Журналіст «НН» Алесь Кудрыцкі дапамагаў з рэжысурай фільма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?