У сувязі з капітальным рамонтам бульвара Шаўчэнкі ў Мінску часова змяняюцца маршруты руху грамадскага транспарту.

Як паведамляе прадпрыемства «Мінсктранс», з 22 гадзін 30 ліпеня да 5.00 31-га, з 22.00 31 ліпеня да 5.00 1 жніўня і з 22.00 1 жніўня да 5 гадзін 2-га рух аўтобусаў маршрута № 38 у абодвух напрамках будзе арганізаваны па вуліцах Карастаянавай, Крапоткіна, Харужай з выкананнем усім прыпынкаў.

Рух тралейбусаў маршрута № 12 у бок дыспетчарскай станцыі (ДС) «Лермантава» арганізуецца па вуліцах Карастаянавай, Арлоўскай, Сурганава і Куйбышава, у бок ДС Карастаянавай — па вуліцах Харужай, Багдановіча, Арлоўскай і Карастаянавай.

Тралейбусы маршрута № 22 будуць працаваць да 21.30.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху ў названыя дні з 21.30 арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 22-Т ДС «Карастаянавай» — «Станцыя метро «Пл. Я.Коласа» з накіраваннем па вуліцах Карастаянавай, Крапоткіна і Харужай у прамым напрамку і па вуліцах Чырвонай, пр-це Машэрава, вуліцах Куйбышава, Харужай, Крапоткіна і Карастаянавай у зваротным напрамку з выкананнем усіх прыпынкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?