Суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў да 14 гадоў пазбаўлення волі мужа за забойства жонкі, доктаркі дзіцячай паліклінікі.

Адбываць пакаранне ён будзе ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Забойства адбылося 6 лістапада ў пад'ездзе дома па вул. Несцерава.

Следства ўстанавіла, што па дарозе дадому паміж мужам і жонкай адбылася сварка на глебе рэўнасці. Жонка вінаваціла мужа ў здрадзе. У пад'ездзе муж некалькі разоў ударыў жонку галавой аб металічныя ўваходныя дзверы. Ад траўмаў 31-гадовая жанчына памерла на месцы.

Мужчына спрабаваў схаваць сваю датычнасць да забойства і, каб зрабіць алібі, пайшоў у краму. Вярнуўшыся на месца здарэння, ён выклікаў міліцыю, паведаміўшы, што невядомыя забілі яго жонку і скралі мабільны тэлефон.

У ходзе следства датычнасць абвінавачанага да ўчынення забойства была цалкам ўстаноўлена і даказана. Прысуд суда ўступіў у законную сілу.

У сям'і засталіся двое дзетак — чатырох і дзевяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?