Солт (Salt)

ЗША, 2010, каляровы, 100 хв.

Рэжысёр: Філіп Нойс

Ролі выконваюць: Анджаліна Джолі, Ліў Шрайбер, Чыўэтэл Эджыафор, Даніэль Альбрыхскі, Аўгуст Дзіль

Жанр: Шпегаўскі трылер, баявік

Адзнака: 6 (з 10)

Эвелін Солт — супрацоўніца ЦРУ, якой давяраюць. Але схоплены рускі агент заяўляе, што Солт — заканспіраваны крот. І задача Солт — забіць рускага прэзідэнта, які гасцюе ў Амерыцы. Адлік пайшоў.

Карціна Філіпа Нойса з Анджалінай Джолі ў ролі агенткі з’явілася акурат падчас шпегаўскага скандалу, калі ў ЗША была выкрытая расейская сетка кратоў-аматараў. Фігурантку скандалу Ганну Чэпмэн нават запрашалі на прэм’еру фільму ў Маскву скласці кампаніі Анджаліне. Шпегаўка не прыехала.

Затое ў нас ёсць магчымасць ацаніць кінажарсці, знятыя ў смачных традыцыях халоднай вайны. Акрабатычныя бойкі, скачкі на машынах, трылерныя крыкі «мяне падставілі» — добра вядомыя гледачу.

Затое прыгажуня-актрыса, якая ветліва раскідывае гранаты; футравая шапка на Анджаліне — новыя незабыўныя кадры.
Бюсцік Леніна, пярсцёнак з пяціканцоваю зорачкай (для пацалунку), лязо ў пантофлях Даніэля Альбрыхскага — кінапрыемнасці ад старых ворагаў.

І ўсё гэта — у шальным тэмпе высокабюджэтнага трылеру, дзе абавязкова выратоўваюць цэлы свет.

Якія расейскія агенты-аматары? Забудзьце, у фантазійным Галівудзе стаўкі праўдзівейшыя.

Дарэчы, колішняя жонка Філіпа Нойса — таксама Чэпмэн.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?