Расея перажывае найгоршую сьпёку і засуху за апошнія 100 гадоў, у гэтых умовах шырацца пажары і гінуць людзі.
Зьвяртаючыся да вернікаў пасьля літургіі ў адным з манастыроў Ніжагародзкай вобласьці, патрыярх Кірыл заклікаў " усіх верных чад Рускай праваслаўнай царквы аб’яднацца ў малітве аб ніспасланьні дажджу на нашу гінучую ад сьпёкі зямлю». Патрыярх таксама нагадаў, што асаблівая малітва аб дажджы традыцыйна адбывалася 2 жніўня, на Ільлю Прарока.

Расейскае міністэрства надзвычайных сытуацый сёньня паведаміла, што зарэгістраваныя 774 пажары.

Больш за ўсё дамоў згарэла ў Варонескай, Разанскай і Ліпецкай абласьцях, без жытла засталіся 2210 чалавек. Паведамляецца таксама, што за апошнія двое сутак пры пажарах не загінуў ніводзін чалавек. Жыхарам Падмаскоўя, чыё дамы згарэлі, абяцаюць выплачваць кампэнсацыі ўжо ў панядзелак, ім абяцаюць таксама новае жытло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?