Балгарскія археолагі сцвярджаюць, што знайшлі рэшткі Яна Хрысціцеля - аднаго з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых. Гэта адбылося ў нядзелю ў старажытным горадзе Сазопаль пры раскопках царквы, пабудаванай больш за паўтары тысячы гадоў таму. Калі навукоўцы адкрылі старажытную мармуровую труну, дзе значылася імя святога, яны ўбачылі косці чэрапу, часткі рукі, зуб ды іншыя рэшткі.

Паводле хрысціянскага падання, Ян Хрысціцель, якога таксама называюць Янам Прадцечы, прадказаў прыход Збаўцы, а пазней хрысціў юнага Ісуса ў водах ракі Ярдан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?