У Веткаўскім раёне зафіксаваны трэці за месяц выпадак, калі дзіця атрымала сур’ёзныя апёкі кіпенем.

31 ліпеня ў Веткаўскую раённую бальніцу з апёкамі паступіў аднагадовы хлопчык, жыхар райцэнтра. Паводле слоў бацькі, ён апёкся варам, які стаяў на газавай пліце. У хлопчыка тэрмічныя апёкі пярэдняй паверхні грудной клеткі і жывата другой і трэцяй ступені. З раённай бальніцы ён пераведзены ў Гомельскую гарадскую бальніцу № 1.

Як паведамлялася раней, падобны выпадак адбыўся 4 ліпеня з двухгадовым хлопчыкам з вёскі Янава. Ён упаў у каструлю з кіпенем, знаходзячыся з маці ў гасцях, і атрымаў шматлікія апёкі. З Веткаўскай райбальніцы дзіця таксама перавялі на лячэнне ў Гомель.

2 ліпеня ў вядро з кіпенем упала чатырохгадовае дзіця з вёскі Залаты Рог. У Веткаўскую бальніцу ён паступіў з апёкамі твару, рук, пярэдняй паверхні грудной клеткі і сцёгнаў другой і трэцяй ступені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?