Паводле звестак міжнароднай даследчай кампаніі Generation Research, вынік продажаў мінулага года ў крамах Dubai Duty Free (DDF), размешчаным у Дубайскім міжнародным аэрапорце, склаў 1,14 млрд даляраў.

Гэта азначае, што дубайскі Duty Free другі год запар лідзіруе сярод іншых гандлёвых аператараў у аэрапортах свету.

На другім месцы - лонданскі Хітроў, паказчык якога склаў 1 млрд. даляраў, на трэцім - Міжнародны аэрапорт Сеула Інчхон.

Варта адзначыць, што сёлета Dubai Duty Free працягвае дэманстраваць станоўчую дынаміку продажаў, аб'ём якіх у першым паўгоддзі ўжо дасягнуў 607 млн даляраў, што на 16% больш, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?