А гэта значыць з канца ХІХ ст., паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Сярэдняя тэмпература гэтага месяца склала плюс 21-24 градусы і аказалася на 3-5 градусаў вышэйшая за кліматычную норму.

Самая высокая дзённая тэмпература была зарэгістравана на метэастанцыі Жлобін 23 ліпеня, калі слупок тэрмометра дасягнуў адзнакі плюс 36,2 градуса. Самымі гарачымі днямі ў ліпені былі 18 і 23 ліпеня - тэмпература паветра па краіне дасягала плюс 31-36 градусаў. Пры гэтым на многіх метэастанцыях краіны былі пабіты тэмпературныя рэкорды гэтых дзён, а на некаторых і абсалютныя рэкорды месяца.

Нагадаем, што абсалютны рэкорд тэмпературы ў ліпені складае

плюс 37,9 градуса - такія паказчыкі адзначаліся на метэастанцыях Гомеля і Лельчыц у 1936 годзе.

Што датычыцца колькасці выпаўшых ападкаў, то яны размяркоўваліся па тэрыторыі краіны вельмі нераўнамерна і іх колькасць вагалася ў асноўным ад 65 мм да 140 мм, што складае 1-1,5 месячнай нормы. Месцамі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях сумарная колькасць ападкаў дасягала 160-180 мм - гэта прыкладна дзве месячныя нормы. У той жа час у асобных раёнах краіны сума выпаўшых у ліпені ападкаў не перавысіла 15-45 мм і склала менш за палову месячнай нормы.

Паводле папярэдняй ацэнкі спецыялістаў, жнівень стартуе гарачым надвор'ем. Дзённая тэмпература ў першыя дні месяца будзе дасягаць плюс 25-32 градусаў. Пераважна на паўднёвым усходзе чакаецца 34-36 градусаў гарачыні.

У цэлым тэмпература паветра ў жніўні будзе на 2 градусы вышэйшая за кліматычную норму (норма - плюс 16-17 градусаў). Колькасць ападкаў чакаецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў - 62-89 мм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?