Прадстаўнікі паўночнакарэйскіх узброеных сіл прыгразілі «адпомсьціць» Сэўлу за вайскова-марскія манэўры, заплянаваныя на гэтым тыдні непадалёку ад няўзгодненай мяжы паміж дзьвюмя краінамі. Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва камуністычнай Карэі заявіла, што войскі КНДР «раструшчаць» вучэньні магутным ударам і асьцерагло цывільныя караблі, каб тыя не набліжаліся да месца вучэньняў.

У чацьвер Паўднёвая Карэя плянуе распачаць пяцідзённыя вучэньні флёту ў Жоўтым моры. Сэўл падае гэта, як рэакцыю на зьнішчэньне ў сакавіку паўднёвакарэйскага карвэту, які, як паказалі вынікі міжнароднага расьсьледаваньня, быў патоплены тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?