Следчы аддзел пракуратуры Мінска праводзіць праверку па факце гібелі на будаўніцтве рабочага з Узбекістана.

Як паведаміўстаршы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, няшчасны выпадак адбыўся 2 жніўня каля 14 гадзін на будаўніцтве аб’екта АСБ «Беларусбанк» на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Хмялеўскага. У выніку абрушэння грунту загінуў грамадзянін Узбекістана 1978 года нараджэння, які меў спецыяльны дазвол на занятак працоўнай дзейнасцю ў Беларусі. Два яго суайчыннікі 1989 і 1987 гадоў нараджэння шпіталізаваныя.

Прычыны гібелі і траўмавання рабочых высвятляе таксама інспекцыя па ахове працы Мінпрацы і сацабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?