У аэрапорце Тбілісі прызямліўся самалёт, які прыляцеў чартэрным рэйсам з Масквы. Ён быў зафрахтаваны некалькімі прыватнымі асобамі. У аэрапорце адцемілі, што «рэйс сеў безь ніякіх праблем і яго абслужылі згодна з усталяванай працэдурай», паведамляе ІА «Новости-Грузия».
Паводле інфармацыі грузінскай тэлекампаніі «Руставі-2», на борце самалёта тыпу «Як» знаходзіліся пяцёра пасажыраў. Яны не давалі ніякіх камэнтароў, калі пакідалі аэрапорт, перадае агенцыя «Росбалт».
Расея прыпыніла транспартныя і паштовыя зносіны ў Грузіяй 2 кастрычніка ў адказ на затрыманьне некалькіх расейскіх вайскоўцаў па абвінавачаньні ў шпегаўстве.