Ён зойме месца сярод пшаніцы «Узлёт», трыцікале «Міхась» і «Гонар», ячмянёў «Талер» і «Бурштын».
«Бацьку» вырошчваюць у РУП «Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі» (Шчучынскі раён). Фота prosto-free.livejournal.com
У жодзінскім Навукова-практычны цэнтры па земляробстве выгадавалі гатунак ячменю «Бацька». Гэта ранняспелы кармавы гатунак. Ён невысокі, кусцісты. Сярэдняя ураджайнасць 58,3 ц/га, максімальная — 103,4 ц/га. Уключаны ў Дзяржаўны рэестр для выкарыстання ў рэспубліцы з 2009 г.
Варта адзначыць, што ў спісе прадукцыі жодзінскага Навукова-практычны цэнтры па земляробстве сустракаецца нямала беларускіх назваў. Гэта гатункі азімай пшаніцы «Узлёт», азімага трыцікале «Міхась» і «Гонар», піваварнага ячменю «Гасцінец», «Сталы» і «Талер», кармавога ячменю «Гонар» і «Бурштын». Разам з «Бацькам» у рэестр трапілі гатункі кармавога ячменю «Ладны» і «Зубр». Ёсць свой «Бацька» і ў нашых паўднёвых суседзяў. Украінскія селекцыянеры далі назву «Батько» гатунку азімай пшаніцы.
Аднак у Беларусі назва «Бацька» адразу набывае двухсэнсоўнае гучанне.





